Сочинение на белоруском языке о произведении Яна Баршчэускага "Плачка" . Сочинение нужно оригинальное, чтоб училка не запалила, что с инета списываю)))

1

Ответы и объяснения

Лучший Ответ!
2014-02-11T21:03:51+04:00
Загадкавая істота Плачка часцёй з’яўляецца ў «пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах», бывае, сядзіць пад дрэвамі, а вечарам на камені. Як сонца зойдзе заліваецца слязьмі. Каго яна айлаквае? Чаму не хоча адкрыцца людзям? Можа, таму што яны не вартыя яе слёз? Такія пытанні ў мяне напрошваюцца. I адказ на іх можа быць станоўчы, таму што, як спавядаецца сляпец, маладыя людзі не лічылі, падобна старым, што кабета прадказвае нешта дрэннае, а думалі, што яна паказвае месца, дзе схаваны скарб. I шукаюць яго. А іншыя святыя ідэалы — ім не патрэбныя. У тым, што гэта так, пераконваюць нас і перададзеныя: апавядальнікам словы ўбогага чалавека, «які даўней увесь свет абышоў»: «Браты! Слёзы і нараканні гэтай жанчыны абяцаюць вам не золата і срэбра. Кабета плача на парозе забытае вамі святыні. Вы думаеце толькі пра 6агацце, а вас чакаюць беднасць і паКуТЫ».Плачка — прадвесніца суровых выпрабаванняў чалавецтва. I, з тэк-сту відаць, яна на баку сумленных, чыстых душой людзей. Як вось у гэтым эпізодзе: калі маладыя людзі шукальнікі скарбу каля капліцы не знайшлі ягр і вырашылі адпомсціць чалавеку — прароку бяды закінуць яму асінае гняздо, што з’явілася на месцы, дзе стаяла Плачка, дык перад старым чалавекам рассыпалася золата, палову якога Плачка сказала ўзяць сабе, а палову — аддаць убогім.Не ўдалося здабыць скарбу з зямлі і пану: адно толькі яго памагатыя перахавалі з падземнага склепа косці нябожчыкаў, а ён прыдбаў рэліквію — кайданы, у якія тыя былі закаваныя