Ответы и объяснения

2014-02-04T21:35:48+04:00
Апавяданні Яна Баршчэўскага  закранаюць жыццё розных бакоў беларусаў. З апавядянняў бачна, што ідзе барацьба паміж злом і дабром, якія праяўляюцца у паводзінах розных людзей. Адны людзі любяць сваю Радзіму, служаць Богу, адным словам нясуць дабро,другія наадварот –гатовы служыць д’яблу,тым самым нясуць зло, з’яўляюцца пыхільнікамі  нячыстай сілы. Убачыць гэта можна ў апавяданні Белая сарока.Калі разглядваць вобраз Белай сарокі, можна заўважыць, што яна здзіўляе увесь свет сваёй мудрасцю, яна чароўнай красы кабета, цуд прыгажосці – яе твар. Светлыя вочы нясуць прывабнасць. Аднак гэта толькі на першы погляд на самой справе тут скрыты вялізны падман. Пад гэтай маскай схавана зло і сквапнасць. Белая Сарока за грошы падкупіла паноў і мінула простых сялян.Белая сарока –  гэта жанчына-птушка, якая з’яўляецца дэманічнай істотай і нясе яна заняпад і бязладдзе.Белая сарока прыляцела у Беларусь з поўначы. Потым па твору мы заўважаем, што вобраз Белай сарокі напамінае вобраз Кацярыны другой.Ян Баршчэўскі у апавяданні Белая сарока паказвае падзеі 1772 года.