Составьте пожалуйста план по аповесци жураулины крык ! План до 6 главы!!!

1

Ответы и объяснения

2013-01-30T16:26:02+04:00

Гэтая аповесць, як i iншыя творы Быкава, што я прачытаў, — пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою i стану герояў, iх успамiнам i перажыванням. З усiх салдат, якiя засталiся на пераездзе затрымлiваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свiст. Вясёлы i знаходлiвы, Вiцька дапамагаў воiнам забыцца пра тое, што iх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалi ў салдат настрой. Вiцька Свiст сам вельмi шчодры чалавек i не любiць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмi добра раскрываецца ў эпiзодзе з салам Пшанiчнага. iншы на яго месцы мог бы дамовiцца з Пшанiчным i цiхенька з'есцi сала толькi ўдваiх. Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе зварыць кашу на ўсiх. Вядома, не вельмi добра, што ён гэта зрабiў падманам, але ў дадзенай сiтуацыi iннiага выйсця не было.

Мiнулае Свiста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыццi не ўсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свiсту давя лося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Вiцька зразумеў сам i хутка выправiў яе.

Калi пачалася вайна, Свiст разам з iншымi воiнамi апынуўся на фронце. А ў хуткiм часе — i на пераездзе. Калi з'явiлiся немцы i стала зразумела, што прыйдзецца загiнуць, Свiст нi на хвiлiну не падумаў пра здраду. Ён смела i ад важна змагаўся да канца, падтрымлiваў дух астатнiх.

Васiль Быкаў ставiць перад сваiмi героямi праблему выбару: або здрадзiць Радзiме, або стаць яе абаронцам. Вiцька Свiст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымiнальнае мiнулае i памылкi ў жыццi.

Дачытаўшы твор, я на нейкi момант уявiў сябе героем гэтай аповесцi — i зрабiлася страшна. Як павёў бы сябе ў дадзеных абставiнах я, цi прайшоў бы выпрабаванне на мужнасць? Спадзяюся, што прайшоў бы, але хто ведае...